Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 ліпеня: маратон з Горадні ў Друскенікі, 100 гадоў Антону Шукелойцю


Антон Шукелойць
Антон Шукелойць

Падзеі ў Беларусі і сьвеце

Афіша

У Горадні ад ЦСК «Нёман» ў 8 раніцы стартуе 5-ы Міжнародны маратон Горадня — Друскенікі. Усяго ў Літву пабягуць 250 спартоўцаў з 14 краін.

Ад сёньня на дарогах паболее фотарадараў ДАІ. Датчыкі разьмесьцяць на М-3 (Менск — Віцебск, 53-ы км), М-5 (Менск — Гомель, 37-ы км), Р-53 (Менск — Барысаў, 1-ы і 38-ы км), Р-65 (Дзяржынск — Заслаўе, 0-ы км), Р-80 (Слабада — Радашкавічы, 10-ы км), Н-8365 (Фаніпаль — Пераможнае, 3-і км).

На Беласточчыне выступам гурту Port Mone закончыцца фэстываль «Басовішча».

На пляжы возера Сосна ў Віцебскай вобласьці пройдзе дзень Нэптуна (вёска Доўжа). Разам з тым купаньне празь якасьць вады абмежаванае ў 27 зонах адпачынку, у тым ліку на гарадзкіх пляжах Бабруйску, Рэчыцы, Салігорску, Гомля, на возеры Вірскае ў Жлобіне, у рацэ Вязынцы ў аграгарадку Чырвоная Слабада ды інш.

Гэты дзень у гісторыі

1930 — па абвінавачваньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі» арыштаваны Максім Гарэцкі.

1972 — Івану Мележу і Івану Шамякіну прысвоеныя званьні народных пісьменьнікаў Беларусі.

1988 — у Віцебску пабудаваны летні амфітэатар. Менавіта тут штогод праводзіцца «Славянскі базар у Віцебску».

1994 — прэзыдэнтам Украіны стаў Леанід Кучма.

2009 — у Менску завяршыў працу V зьезд беларусаў сьвету.

У гэты дзень нарадзіліся

1869 — Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі архітэктар, пэдагог ды грамадзкі дзяяч.

1912 — Аляксей Анішчык, беларускі пісьменьнік-мэмуарыст, пэдагог, журналіст, грамадзкі дзяяч.

1915 — Антон Шукелойць, настаўнік з Ашмяншчыны, актыўны ўдзельнік жыцьця беларускай дыяспары ў ЗША. Шматгадовы старшыня Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, сябра рэдакцыі газэты «Беларус», сябра Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Да свайго 100-гадовага юбілею Антон Шукелойць даў інтэрвію Радыё Свабода, гл. пазьней на сайце.

1971 — Віталь Клічко, украінскі баксёр і палітык, мэр Кіева.

У гэты дзень памерлі

2010 — рэжысэр, сцэнарыст Ігар Дабралюбаў, аўтар незабыўнага фільму «Белыя росы» .

Цытата

Найбольш яснасьці маюць людзі ў саўсім маладым ці саўсім старым веку. А людзі веку сярэдняга ня маюць на тое часу сярод клопату і клуму жыцьця.

Максім Гарэцкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG