Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрадзе Грэцыі знайшлі замену праціўнікам жорсткай эканоміі


У Афінах на фоне эканамічнага Крызісу прыведзеныя да прысягі новыя міністры грэцкага ўраду, прызначаныя 17 ліпеня прэм'ер-міністрам Алексісам Цыпрасам. Новыя чальцы Кабміну зьмянілі міністраў, нязгодных прымаць ўмовы міжнародных крэдытораў, піша newsru.com.

Як паведамляе выданьне Навіны 247, міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя і энэргетыкі замест Панаёціса Лафазаніса заняў Панос Скурлеціс, які раней узначальваў міністэрства працы Грэцыі.

Міністэрства энергетыкі павінна правесьці маштабную прыватызацыю ў краіне па дамове з крэдыторамі, піша Spiegel Online. Новым міністрам працы стаў Георгіяс Катроўгалас, у мінулым міністар па рэформах дзяржаўнага кіраваньня.

Міністрам фінансаў застаўся Эўклідзіс Цакалотас, яго намесьнікам прызначаны Трыфан Алексіядзіс, які змяніў Надзю Валавані, якая пайшла ў адстаўку на знак пратэсту супраць заключэньня пагадненьня з крэдыторамі.

Пасаду Дзімітрыса Стратауліса заняў Паўлас Хаікаліс з партыі Анель, які раней параўноўваў канцлера ФРГ Ангелу Мэркель з Гітлерам.

Таксама зьмяніўся намесьнік міністра абароны. Ім стаў Хрыстофорас Вернардакіс. Ключавыя міністры захавалі свае пасады. Цырымонія прывядзеньня да прысягі адбылася ў прэзыдэнцкім палацы ў Афінах. На ёй прысутнічаў прэзыдэнт Грэцыі Пракопіс Паўлапулас.

Зьмена міністраў адбылася пасьля таго, як у Грэцыі прайшоў рэфэрэндум, на якім большасьць выказалася супраць увядзеньня захадаў жорсткай эканоміі, якіх ад Афінаў дамагаецца Эўрапейскі зьвяз. З-за дзеяньняў уладаў, якія працягваюць перамовы з крэдыторамі, у краіне адбыліся беспарадкі .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG