Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Закарпацьці новая апэрацыя па затрыманьні байцоў «Правага сэктару»


Украінскія вайскоўцы
Украінскія вайскоўцы

У суботу ў Закарпацьці ўкраінскія вайскоўцы пачалі яшчэ адну спэцапэрацыю з мэтай затрымаць байцоў арганізацыі «Правы сэктар» — удзельнікаў нядаўняга ўзброенага канфлікту ў Мукачаве.

Па інфармацыі выданьня «Закарпацьце онлайн», вайскоўцы атачылі гару Явірнык, дзе, верагодна, хаваюцца некалькі ўдзельнікаў «Правага сэктару».

Раней у суботу ў Кіеве актывісты «Правага сэктару» спынілі тыднёвую акцыю пратэсту каля адміністрацыі прэзыдэнта.

21 ліпеня яны маюць намер сабрацца на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве на веча, каб абвясьціць аб недаверы ўкраінскаму ўраду.

11 ліпеня ў Мукачаве адбылася страляніна, у якой удзельнічалі прадстаўнікі «Правага сэктару» і супрацоўнікі міліцыі.

Паводле апошніх зьвестак, загінулі 2 чалавекі, 14 — пацярпелі.

Узбуджаная крымінальная справа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG