Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае мястэчка Данецк, дзе будуць судзіць Надзею Саўчанку ФОТА


Насельніцтва расейскага Данецку — прыкладна 50 000 чалавек. Ён быў заснаваны данскімі казакамі ў 1681

У мястэчку Данецк Растоўскай вобласьці павінен прайсьці суд над украінскай лётніцай і дэпутаткай Вярхоўнай Рады Надзеяй Саўчанкай. Яна ўжо этапаваная ў Данецк. У звароце да генэральнага сакратара ААН Саўчанка просіць яго зьвярнуцца да кіраўніцтва Расеі з просьбай аб забесьпячэнні нармальных умоваў судовага разбору, у прыватнасьці, аб пераносе разгляду справы ў суд Масквы.

Яна патлумачыла імкненьне расейскіх уладаў перанесьці суд у Растоўскую вобласьць тым, што ў тамтэйшым Данецку знаходзіцца «галоўны цэнтр і перавалачны пункт для перапраўкі расейскай зброі і прарасейскіх сэпаратыстаў так званых ЛНР і ДНР на тэрыторыю Ўкраіны». Саўчанка перакананая, што яе маці і сястра, якія хочуць прысутнічаць на судзе, у Данецку Растоўскай вобласьці, напэўна будуць знаходзіцца ў небясьпецы, да таго ж, паводле расейскага заканадаўства, уезд у памежную паласу ім можа забараніць ФСБ.

Насельніцтва Данецка — прыкладна 50 000 чалавек. Ён быў заснаваны данскімі казакамі ў 1681. З 1945 — рабочы пасёлак, а з 1951 — горад Гундараўка, ў 1955 перайменаваны ў Данецк. Гэтыя фатаграфіі карэспандэнт Радыё Свабода зрабіў у Данецку перад пачаткам працэсу над Саўчанкай.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

XS
SM
MD
LG