Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпартаж з сакрэтнай вайсковай базы Расеі, дзе выпрабоўваюць тарпэдныя катэры ВІДЭА


Сакрэтная вайсковая база Расеі на Ісык-Кулі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:49 0:00
Наўпроставы лінк

На легендарным возеры ў Кіргізіі знаходзіцца сакрэтная база ваенна-марскога флёту Расіі, дзе выпрабоўваюць тарпэдныя катэры.

Кілямэтры калючага дроту і ні душы вакол. Гэта сакрэтная база ваенна-марскога флёту Расеі на Ісык-Кулі. Мала хто з кіргізаў быў па той бок агароджы. А калі і быў, то даваў падпіску пра неразгалошваньне.

База прызначаная для правядзеньня выпрабаваньняў марскога падводнага ўзбраеньня. Здымаць і нават фатаграфаваць аб’ект нельга. Уезд на базу перакрыты бэтоннымі шлягбаўмамі, ля ўваходу — сапраўдны ДЗОТ з адтулінамі для кулямёта.

Глыбіня ў некаторых месцах дасягае 400 мэтраў. Вада празрыстая, салёная, таму ўмовы максымальна набліжаныя да тых, якія былі б, калі б выпрабаваньні праводзілі дзе-небудзь у адкрытым моры.

Акрамя ўсяго іншага тут выпрабоўвалі легендарныя «Шквал» — тарпэды, ад якіх ня можа ўхіліцца ніводзін надводны карабель. Зрэшты, пра тое, дзе дакладна праводзяцца выпрабаваньні, ніхто, акрамя саміх маракоў, ня ведае. Гэта ваенная таямніца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG