Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Анатоль Лябедзька ў суботу, 18 ліпеня, наведаў Цэнтральную выбарчую камісію.

«Нічога ня здарылася — адказаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі на пытаньне Свабоды. — Мы проста вырашылі скарыстацца магчымасьцю і дапоўніць сьпіс нашай ініцыятыўнай групы. Выбарчае заканадаўства сёлета дазваляе гэта зрабіць. Таму мы данесьлі прозьвішчы яшчэ паўтара дзясятка людзей, якія пагадзіліся ўвайсьці ў маю ініцыятыўную групу».

Такім чынам, зараз у групе Лябедзькі болей за адну тысячу чалавек.

Збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта пачнецца 23 ліпеня. Але да гэтага часу 11 з 14 прэтэндэнтаў мусяць прайсьці этап рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп. Гэта адбудзецца на паседжаньні Цэнтравыбаркаму 20 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG