Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін павіншаваў Мэркель з днём нараджэньня, абмяркоўваючы менскія пагадненьні


Лідэры краін «нарманскай чацьвёркі» сёньня ўвечары па тэлефоне абмеркавалі, як ідзе рэалізацыя менскіх пагадненьняў. Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.

Адказваючы на пытаньне, ці абмяркоўваюць лідэры трагедыю з малайзійскім Боінгам, Пяскоў сказаў, што ня ведае, бо размова яшчэ працягваецца. Паводле яго, Уладзімір Пуцін не плянуе сёньня наведваць пасольства Галяндыі.

Уладзімір Пуцін скарыстаў сёньняшнюю нагоду, каб павіншаваць Ангелу Мэркель, у якой сёньня дзень нараджэньня.

«Нарманскай чацьвёркай» называюць групу чатырох краінаў, якія вядуць перамовы па мірным урэгуляваньні ва Ўкраіне — пры ўдзеле канфліктуючых бакоў Украіны і Расеі і пасярэднікаў Нямеччыны і Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG