Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дадаліся фатограф і казак.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, а 18:50 у ЦВК «прадстаўлены дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбарцаў па вылучэньні Ўлаховіча Мікалая Дзьмітрыевіча кандыдатам на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік ініцыятыўнай групы — Міхаіл Образаў». У ягонай групе больш за 1000 чалавек.

Мікалай Улаховіч — старшыня Беларускай патрыятычнай партыі, кіраўнік Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае казацтва», арганізацыі, якая падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку. Улаховіч — былы вайсковец, выйшаў у запас у званьні палкоўніка. Цяпер працуе ў Менскім абласным спажывецкім саюзе.

У 19:00 наваполацкі фатограф Аляксандар Юдаеў таксама падаў дакумэнты аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы. У ягонай групе 108 чалавек. Кіраўнік групы — Тацяна Бурая.

Спадар Юдаеў скончыў Акадэмію мастацтваў, некалі працаваў фотакарэспандэнтам у газэце «Весьнік Нафтана», цяпер працуе ў наваполацкім Палацы культуры. Шматдзетны бацька, мае чацьвёра дзяцей. Ні да якіх палітычных партыяў і рухаў не належыць. Кажа, што адносіны з Расеяй павінны заставацца ў прыярытэце. Абураецца «навязваньнем эўрапейскіх каштоўнасьцяў». У інтэрвію «Народнай Волі» за 17 ліпеня заявіў, што гарантуе недатыкальнасьць Аляксандру Лукашэнку і гатовы прапанаваць яму пасаду прэм’ер-міністра. Калі стане прэзыдэнтам, паабяцаў «зладзіць усеагульны карнавал».

Мікалай Улаховіч

Мікалай Улаховіч

Аляксандар Юдаеў

Аляксандар Юдаеў

Такім чынам, ахвочых стаць прэзыдэнтам набралася 14 чалавек. У парадку паступленьня заяваў:

  • Аляксандар Лукашэнка,
  • Сяргей Калякін,
  • Сяргей Гайдукевіч,
  • Андрэй Канавец,
  • Тацяна Караткевіч,
  • Анатоль Лябедзька,
  • Мікалай Статкевіч,
  • Жанна Раманоўская,
  • Ірына Першына,
  • Сяргей Заблоцкі,
  • Тамара Бірукова,
  • Віктар Цярэшчанка,
  • Мікалай Улаховіч і

Аляксандар Юдаеў.

Наступнае паседжаньне ЦВК — 20 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG