Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Лукашэнка падпісаў Закон аб барацьбе з карупцыяй


Палажэньні закону накіраваныя на пасьлядоўнае ўдасканаленьне антыкарупцыйнага заканадаўства Беларусі, прыняцьце дадатковых захадаў па зьніжэньні матывацыі службовых асобаў да карупцыйных паводзінаў, павышэньне ўсьведамленьня абавязковасьці пакараньня за карупцыйныя злачынствы, а таксама на максымальнае ўзмацненьне ролі грамадзкасьці ў выяўленьні фактаў карупцыі і інфармаваньні аб гэтым праваахоўных органаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

На дадатак да дзейных антыкарупцыйных мэханізмаў закон, у прыватнасьці, забараняе прызначаць на кіраўнічыя пасады асобаў, якія звольненыя па дыскрэдытуючых абставінах (цягам пяці гадоў пасьля такога звальненьня), а таксама забараняе прымаць на дзяржаўную службу асобаў, якія раней учынілі цяжкае або асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы або злачынства, зьвязанае з выкарыстаньнем службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў (бестэрмінова).

Прадугледжваецца пазбаўляць такіх дзяржаўных службовых асобаў права на пэнсію за выслугу гадоў у адпаведнасьці з заканадаўствам аб дзяржаўнай службе і даваць ім толькі пэнсію па ўзросьце.

Акрамя таго, удасканальваецца парадак дэкляраваньня даходаў і маёмасьці асобных катэгорыяў дзяржаўных службовых асобаў у мэтах максымальна поўнага вызначэньня іх рэальнага маёмаснага становішча.

Уводзіцца мэханізм, згодна зь якім у дзяржаўнай службовай асобы, якая займае адказнае становішча, а таксама паступіла на дзяржаўную службу шляхам абраньня, магчыма канфіскоўваць маёмасьць, кошт якой на 25% і больш перавышае даход, атрыманы гэтай службовай асобай за справаздачны пэрыяд з законных крыніц.

Таксама будзе ўведзены інстытут грамадзкага кантролю ў сфэры барацьбы з карупцыяй, замацоўваюцца формы ўдзелу грамадзян у такой дзейнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG