Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве адмянілі канцэрт Эміра Кустурыцы


Эмір Кустурыца на "Балканскім канцэрце" ў Дзяржаўным крамлёўскім палацы ў Маскве, 19.02.2015

Эмір Кустурыца на "Балканскім канцэрце" ў Дзяржаўным крамлёўскім палацы ў Маскве, 19.02.2015

Канцэрту сэрбскага рэжысэра і музыканта Эміра Кустурыцы ў Кіеве ня будзе. Як паведаміла адміністрацыя дзяржаўнага прадпрыемства «Палац спорту», ​​дабрачынны канцэрт «Каханьне ратуе свет», які меўся адбыцца 28 ліпеня, адменены.

У гэтым мерапрыемстве пагадзіліся прыняць удзел Кустурыца, расейскія музыкі — Пётр Мамонаў і прадстаўнік групы «Воскресенье» Аляксей Раманаў, а таксама ўкраінскія гурты — «Браты Карамазавы», «Табула раса».

Напярэдадні Міністэрства культуры зьвярнулася ў МУС і СБУ адносна мэтазгоднасьці ўдзелу Кустурыцы ў канцэрце.

Раней Кустурыца заяўляў расейскім СМІ, што «Украіна цяпер ідзе тым самым шляхам, што і Югаславія раней», таксама музыкант лічыць, што «Расея мусіць абараніць расейцаў, якія жывуць ва Ўкраіне».

Міністэрства культуры Ўкраіны мае намер апублікаваць пералік 117 артыстаў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, да 3 жніўня.

Горан Брэгавіч на канцэрце ў Крыме, 26.03.2015

Горан Брэгавіч на канцэрце ў Крыме, 26.03.2015

Сёлета яшчэ адна «балканская» зорка — Горан Брэгавіч — стаў ахвярай сваіх палітычных сымпатый. Ён меўся выступіць 16 траўня ў Кіеве, але арганізатары адмянілі канцэрт у сувязі з выступам музыкі 26 сакавіка ў анэксаваным Расеяй Крыме.

Падчас выступу ў Севастопалі Брэгавіч распавёў пра «веліч Расеі». Адказваючы на пытаньне крымскіх журналістаў, музыка адзначыў, што не баіцца таго, што з-за канцэрту ў Крыме ў яго могуць зрывацца канцэрты ў Эўропе: «Ды мне ўсё роўна. Ва ўсякім выпадку, мы на Балканах заўсёды адчуваем веліч, якая сыходзіць з усходу: ад Расеі. Мне здаецца, Захад заўсёды адчуваў нейкую параною з гэтай нагоды. Спадзяюся, яна пройдзе, і яны вынайдуць якія-небудзь лекі ад гэтага», — заявіў Горан Брэгавіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG