Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мар’інай Горцы журналістаў 3 гадзіны пратрымалі ў міліцыі і забралі карту памяці


Аляксандар Баразенка, архіўнае фота

Аляксандар Баразенка, архіўнае фота

Незалежныя журналісты, сябры ГА «БАЖ» Аляксандар Баразенка і Аркадзь Несьцярэнка, здымалі відэасюжэт у Мар’інай Горцы (Менская вобласьць), калі іх затрымалі, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Затрыманьне адбылося каля 14-й гадзіны. Міліцыянты склалі трымалі журналістаў больш за 3 гадзіны, склалі пратаколы апытаньня і забралі карту памяці зь відэазапісам.

Старшыня ГА «БАЖ», юрыст Андрэй Бастунец, які быў на сувязі з апэратыўна-дзяжурнай службай Пухавіцкага РАУС і пазьней з самімі журналістамі, паведаміў, што копію пратаколу канфіскацыі карты памяці Аляксандру Баразенку адмовіліся выдаць. Журналіст сфатаграфаваў дакумэнт і пакінуў запіс у кнізе скаргаў.

Днём раней у Рэчыцкім раёне (Гомельская вобласьць) затрымлівалі на дзьве гадзіны незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Натальлю Крывашэй.

XS
SM
MD
LG