Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 18 ліпеня 2015: Басовішча ў Гарадку


Падзеі і даты гэтага дня

ПАДЗЕІ ДНЯ

17–18 ліпеня на лясной палянцы Борык каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне пройдзе штогадовы фэстываль беларускай музыкі «Басовішча-2015». Сярод выступоўцаў Brutto, Лявон Вольскі, Аkute, Памідораў, Dzieciuki. «Басовішча» ладзяць у сярэдзіне лета ўжо трэцяе дзесяцігодзьдзе. Сёлета арганізатары фэстывалю дамовіліся аб візавай падтрымцы з боку амбасады Польшчы ў Беларусі: тыя, хто едзе на фэст, атрымалі візы бясплатна.

18 ліпеня 2015 року музэй народнага побыту і старадаўніх тэхналёгіяў «Перароў» у Белавескай пушчы запрашае на фэстываль старадаўніх традыцыяў. У праграме: выстава і майстар-клясы народных майстроў; традыцыйная пушчанская кухня; выступ фальклёрных калектываў.

Фэстываль клясфчнай музыкі «Клясыка каля ратушы з velcom». Квартэт V.S.O.P. сыграе самыя вядомыя мэлёдыі танго. У праграме выступы беларускіх піяністаў. Усе ахвотныя змогуць станцаваць танга пад жывую музыку. Месца правядзеньня — пляцоўка ля гарадзкой Ратушы. Пачатак у 20.00.

Гэты дзень у гісторыі

64 – у Рыме пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які зьнішчыў амаль увесь горад.

1792 – перамога войска Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.

1925 – першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера.

1925 — у ЗША афіцыйна абвешчана, што жанчыны могуць быць кіроўцамі аўтамабіляў ня горшымі за мужчын

1936 – вайсковы путч Франка ў Гішпаніі, які ператварыўся ў трагічную трохгадовую грамадзянскую вайну.

1954 — уведзена сумеснае навучаньне ў школах СССР

1968 – лідэр чэскіх камуністаў Аляксандар Дубчак абвясьціў лёзунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам».

1979 — другая Дамова аб абмежаваньні стратэгічных узбраеньняў між ЗША й СССР

У гэты дзень нарадзіліся:

1851 – Янка Лучына, беларускі паэт.

1906 – Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец.

1909 – Андрэй Грамыка, савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат, міністар замежных справаў СССР і старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР.

1918 – Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт ПАР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.

Цытата

Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Прагляне ясна над нашай ніваю,
I будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй — доляй шчасліваю!..

Янка Лучына

XS
SM
MD
LG