Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін прэтэндэнт — Віктар Цярэшчанка


Віктар Цярэшчанка

Віктар Цярэшчанка

Дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы сёньня здаў кандыдат эканамічных навук, удзельнік некалькіх прэзыдэнцкіх кампаніяў Віктар Цярэшчанка.

Ён сказаў Свабодзе, што на сёлетніх выбарах бачыць для сябе тры важныя моманты:

«Першы — правесьці выбарчую кампанію адпаведна дзейнаму заканадаўству спакойна і ў кансалідацыі з калегамі, іх даверанымі асобамі і сябрамі ініцыятыўных групаў.

Другі — давесьці сваю праграму, а яна пераважна складаецца з эканамічнага блёку, да выбарцаў, да ўраду. Прапанаваць шляхі выхаду Беларусі з таго крызісу, у якім яна апынулася.

Трэці — прапанаваць пераможцу выбараў сваю праграму выхаду з крызісу і прапанаваць яму асабістую дапамогу ў працы на гэтым кірунку».

Віктар Цярэшчанка — дванаццаты прэтэндэнт на ўдзел у выбарах 2015 году.

Яны прызначаныя на 11 кастрычніка 2015 году.

XS
SM
MD
LG