Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чужы самалёт, які працягвае падаць

  • Аляксандар Лукашук

@Shutterstock

@Shutterstock

Боінг, расстраляны ва ўкраінскім небе над Данбасам з расейскай зброі, працягвае падаць.

Ён пачаў падаць, калі слова «вежливый» было згвалтавана ў Крыме, як п’яная банда ў чужым доме расьпінае гаспадыню на вачах дзяцей.

Ён увайшоў у штопар, калі словам «невядомыя» сталі называць асобаў, якія захоплівалі будынкі ўлады як дзіцячыя садкі і разгортвалі зэнітныя комплексы, быццам гулялі ў кубікі.

Ён працягнуў адчайнае падзеньне, калі ў Харкаве бітамі па галаве адбівалі мову ў зоркі эўрапейскай літаратуры Сяргея Жадана.

Ён падае кожны раз, калі мэтастазы імпэрыі завязваюцца паласатай чорна-карычневай стужкай.

Ён падае кожны дзень, кожны час, кожную хвіліну.

І ня толькі над Украінай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG