Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РІА «Новости» перапрасіла за віктарыну аб гібелі «Боінга» ў Данбасе


За кожны слушны адказ віктарыны па «Боінгу» высьвечвалася віншаваньне.

Агенцтва РІА «Новости» папрасіла прабачэньня за віктарыну пра крушэньне пасажырскага «Боінга» ў Данбасе, якая зьявілася на сайце агенцтва.

«Апытаньне з сайта выдаленае. Рэдактары адхіленыя. Прыносім прабачэньні чытачам і смуткуем з роднымі і блізкімі загінуўшых», — гаворыцца ў паведамленьні агенцтва ў Твітэры.

Віктарына, якая зьявілася раней на сайце, была прымеркаваная да гадавіны катастрофы ляйнэра «малайзійскіх авіяліній» на ўсходзе Ўкраіны. Чытачам прапаноўвалася адказаць на 15 пытаньняў аб трагедыі. Пасьля кожнага дакладнага адказу высьвечвалася віншаваньне, што выклікала абурэньне карыстальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG