Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брэйвік, які забіў 77 чалавек, прыняты ва ўнівэрсытэт Осла


Андэрс Бэрынг Брэйвік, які адбывае 21-гадовы тэрмін за забойства 77 чалавек у 2011 годзе, прыняты ва ўнівэрсытэт Осла на курс палітычных навук.

Як заявіў рэктар унівэрсытэту Оле Пэтэр Отэсэн, «усе зьняволеныя нарвэскіх турмаў маюць права на атрыманьне вышэйшай адукацыі, калі адпавядаюць патрабаваньням» да абітурыентаў.

Заява Брэйвіка аб прыёме ва ўнівэрсітэт была адхілена два гады таму — тады яго кваліфікацыю палічылі недастатковай. Прычыны перагляду рашэньня не паведамляюцца.

Раней у Нарвэгіі паўстала дыскусія, ці варта нават разглядаць заяву вінаватых у зьдзяйсьненьні настолькі гучных злачынстваў.

21-гадовы тэрмін зняволеньня Брэйвіка, які зладзіў бойню ў маладзёвым лягеры на высьпе Утоя, можа быць прадоўжаны.

XS
SM
MD
LG