Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жане Нямцовай далі прэмію імя Леха Валэнсы і ўзялі працаваць на Deutsche Welle


Жана Нямцова
Жана Нямцова

Прэмія «Салідарнасьці» імя Леха Валэнсы ўпершыню была ўручаная летась лідэру крымскіх татараў Мустафу Джэмілеву.

Дачка забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова — журналістка Жана Нямцова — стала ляўрэатам прэміі «Салідарнасьці» імя Леха Валэнсы, якая прысуджаецца МЗС гэтай краіны, за выдатныя дасягненьні ў папулярызацыі і абароне дэмакратыі і грамадзянскіх свабодаў.

Абвяшчаючы імя ляўрэата прэміі міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына заявіў, што хоць Барыса Нямцова, «які быў сымбалем усяго самага лепшага ў расейскай гісторыі апошніх гадоў», ужо няма сярод жывых, яго дачка зьяўляецца прадаўжальнікам справы забітага палітыка.

Схетына: «Гэта будзе сымбалем гісторыі, але, я ўпэўнены, таксама і сымбалем новага часу, лепшай будучыні як для таго, што адбываецца ў самой Расеі, так і для польска-расейскіх адносін».

Прэмія будзе ўручаная Жане Нямцовай 4 жніўня былым і цяперашнім прэзыдэнтамі Польшчы Лехам Валэнсам і Браніславам Камароўскім у Варшаве.

Прэмія «Салідарнасьці» імя Леха Валэнсы ўпершыню была ўручаная летась лідэру крымскіх татараў Мустафу Джэмілеву

Прэмія мае грашовае выражэньне — 100 тысяч даляраў ЗША.


Паводле інфармацыі нямецкага часопісу Der Spiegel, Жана Нямцова ўжо знайшла працу ў ФРГ: яна будзе весьці ўласную перадачу ў рускамоўнай вэрсіі нямецкай тэлерадыёкампаніі Deutsche Welle. Гэтую інфармацыю таксама пацбвердзіў гендырэктар мэдыякампаніі Пэтэр Лімбург.


Пасьля забойства Барыса Нямцова Жана неаднаразова заяўляла, што забойства яе бацькі «не адбылося б без дазволу ўладнай эліты», а таксама крытыкавала афіцыйнае расьсьледаваньне і абвінавачвала расейскія СМІ ў мэтанакіраванай кампаніі цкаваньня апазыцыйнага палітыка.

Нямцова пакінула Расею ў пачатку чэрвеня. Да гэтага на яе адрас, паступалі шматлікія пагрозы, у тым ліку з патрабаваньнем спыніць самастойнае расьсьледаваньне забойства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG