Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 500 чалавек атруціліся «спайсамі, у 800 разоў мацнейшымі за марыхуану»


Барацьба з такімі наркотыкамі зьяўляецца вельмі складанай задачай, паколькі іх хімічны склад увесь час мяняецца і дзяржаўныя органы не пасьпяваюць уносіць чарговыя «спайсы» ў сьпісы забароненых.

Здарэньне адбылося ў Польшчы. Як стала вядома Радыё Свабода, практычна ўсе пацярпелыя, а гэта перш за ўсё маладыя людзі, прызналіся, што палілі нядаўна наркотык, які зьявіўся на польскім рынку, пад назвай «Моцаж» (Mocarz). Паводле экспэртаў, гэтая сумесь мае ў 800 разоў большую сілу дзеяньня, чым марыхуана. «Мы будзем па ўсёй краіне зьбіраць інфармацыю аб тым, як ідзе барацьба з такімі наркотыкамі і вырашаць, як зрабіць гэтую барацьбу больш эфэктыўнай», — заявіла прэм’ер-міністар Эва Копач.

У чацьвер у выніку маштабнага рэйду паліцыі было канфіскавана каля 70 кіляграмаў «спайсаў», два дзясяткі дылераў арыштаваныя.

Барацьба такімі наркотыкамі зьяўляецца вельмі складанай задачай, паколькі іх хімічны склад увесь час мяняецца, таму дзяржаўныя органы не пасьпяваюць уносіць чарговыя «спайсы» ў сьпісы забароненых для распаўсюду. Таму немалая роля ў гэтым працэсе належыць, перш за ўсё, прафіляктыцы.


Паводле начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму Паўла Скалабана, Беларусь уваходзіць у лік краінаў, дзе праблема распаўсюду і ўжываньня наркотыкаў набывае пагрозьлівы характар. У адным толькі Менску за 25 гадоў наркаманаў паболела ў 56 разоў.


Найбольшы розгалас у Беларусі набыла так званая «спайс-трагедыя» ў Гомелі, дзе летась двое маладзёнаў пад узьдзеяньнем спайсаў выкалалі вочы свайму 23-гадоваму сябру.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG