Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтарвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Лукашэнкі, Калякіна і Гайдукевіча


Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў у ЦВК падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. 27 верасьня 2010

Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў у ЦВК падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. 27 верасьня 2010

17 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія на сваім паседжаньні зарэгістравала ініцыятыўныя групы трох першых прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі на выбарах 2015 году.

Права зьбіраць галасы выбарцаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў атрымалі дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.

Падчас паседжаньня адзначалася, што ўсе названыя кандыдаты перадалі ў ЦВК неабходныя дакумэнты «высокай якасьці».

Наступнае паседжаньне Цэнтарвыбаркаму, на якім разгледзяць заявы іншых прэтэндэнтаў, заплянаванае на панядзелак, 20 ліпеня.

Ініцыятыўная група кожнага кандыдата павінна сабраць як найменей 100 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам.

Збор подпісаў пачнецца для ўсіх прэтэндэнтаў адначасова — з 23 ліпеня і будзе працягвацца па 21 жніўня ўключна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG