Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце ўзгадваюць ахвяраў леташняга крушэньня «Боінга» пад Данецкам


Прэм'ер Аўстраліі Тоні Эбат ушаноўвае памяць ахвяраў малайзійскага Боінга

Жыхары вёскі Грабава Данецкай вобласьці, на тэрыторыі якой у ліпені 2014 зваліўся малайзійскі «Боінг», самастойна ўсталявалі помнік ахвярам крушэньня.

На таблічцы, замацаванай на камені, напісана «Памяці загінулых 298 чалавек. Нявінным ахвярам грамадзянскай вайны».

Сёньня — у гадавіну трагедыі — тут адбудзецца жалобнае шэсьце, а ў мясцовай царкве адслужаць набажэнства.

Па паведамленьнях СМІ, жыхары Грабава спадзяюцца на фінансавую падтрымку ўладаў Малайзіі і Нідэрляндаў, каб усталяваць паўнавартасны помнік загінулым.

Памяць ахвяраў трагедыі ўшанавалі сёньня ў Аўстраліі і каля амбасады Нідэрляндаў у Кіеве.

17 ліпеня 2014 года ў небе над Данецкай вобласьцю быў зьбіты пасажырскі самалёт Боінг 777 малайзійскіх авіяліній, які выконваў рэйс Амстэрдам — Куала-Лумпур. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце загінулі. 196 з іх — галяндцы.

XS
SM
MD
LG