Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьцьвілі настуркі — і ўзгадаліся маміны кветнікі. Яна акаймоўвала іх настуркамі, якія нізка кусьціліся, распляталіся, цьвілі да маразоў — сваіх сьмяротных ворагаў. Далікатныя, сьветла-зялёныя, налітыя сокам сьцяблінкі, круглыя, з выемкай, лісты. Адметны водар. Колеры розныя, цёплыя: ад цёмна-барвовага да сьветла-жоўтага. Самы распаўсюджаны — аранжавы, які мая бабуля Марыя называла настуркавым. Відаць, гэта быў яе наватвор, бо чула гэтае слова толькі ад яе і ад мамы.

Ды й ня кожны аранжавы назавеш так кветкава. Рэвалюцыя аранжавай можа быць, настуркавай — не.

Даўно няма бабулі. Як і мамы. А настуркі іхныя ізноў цьвітуць.

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG