Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 17 ліпеня: Пасяджэньне ЦВК па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, гадавіна катастрофы малайзійскага «Боінга» над Данбасам


Менск. Аўтар: Юлія Калодкіна (RFE/RL)

Менск. Аўтар: Юлія Калодкіна (RFE/RL)

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Сусьветны дзень міжнароднай юстыцыі

Пасяджэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якім будуць разгледжаныя заявы асобаў, якія маюць намер вылучыцца кандыдатамі ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, аб рэгістрацыі іх ініцыятыўных групаў выбаршчыкаў. Пачатак у 12 гадзінаў.

Завяршэньне візыту прэзыдэнта Малдовы Нікалае Цімофці ў Беларусь.

У гісторыі

1570 — у Вільні заснаваны езуіцкі калегіюм.

1868 — сталіца Японіі перанесеная з Кіёта ў Токіё.

1918 — у Маскве пачаўся Усерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі.

1918 — забіты разам зь сям’ёй Мікалай II, расейскі імпэратар.

1919 — урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.

1924 — уведзенае новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы, тэрыторыя БССР была падзеленая на 10 акругаў (Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Аршанская, Полацкая, Слуцкая), на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

1939 — Латвія далучаная да СССР.

1941 — арганізаваная генэральная акруга «Беларусь», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».

1942 — Пачалася Сталінградзкая бітва.

1945 — Пачалася Патсдамская канфэрэнцыя.

1992 — Славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад Славаччыны са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы.

2014 — Катастрофа Boeing 777 над Данбасам

У гэты дзень нарадзіліся

1917 — Сяргей Барткоўскі, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак паліграфкамбінату ім. Я. Коласа, корпус гадзіньнікавага заводу, павільён ВДНГ (цяпер Нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа»), рэканструкцыя стадыёну «Дынама».

1937 — Георгі Таразевіч, дзяржаўны дзеяч Беларусі, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР (1985-1991), намесьнік старшыні прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР (у тыя самыя гады)

1954 — Ангела Мэркель, нямецкі палітык, канцлер Нямеччыны.

1959 — Барыс Пятровіч, беларускі празаік.

1964 — Валянцін Жданко, беларускі журналіст.

Цытата

У раёне Тарэза толькі што зьбілі самалёт Ан-26, валяецца недзе за шахтай «Прагрэс». Папярэджвалі ж — не лётаць у «нашым небе».

Запіс у Фэйсбуку Ігара Стралкова-Гіркіна, вайсковага лідэра сэпаратыстаў у Данбасе, у дзень катастрофы малайзійскага пасажырскага самалёта

XS
SM
MD
LG