Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніжняя палата парлямэнту Японіі ўхваліла закон, які дазваляе адпраўляць войскі за мяжу


Больш за палову японскіх грамадзянаў выступаюць супраць законапраекту.

Ніжняя палата парлямэнту Японіі ўхваліла закон, які дазваляе накіроўваць войскі за мяжу.

Палата прадстаўнікоў прыняла законапраекты большасьцю галасоў кіроўнай кааліцыі прэм’ер-міністра Сіндзо Абэ. Апазыцыйныя фракцыі байкатавалі галасаваньне.

«Сытуацыя вакол Японіі робіцца ўсё больш сур’ёзнай з пункту гледжаньня бясьпекі, — сказаў Абэ пасьля галасаваньня, маючы на ўвазе ўзрослы ўплыў Кітаю. — Гэтыя законапраекты неабходныя для абароны жыцьцяў японцаў і прадухіленьня вайны, перш чым яна ўспыхне».

Законапраекты пяройдуць у верхнюю палату, дзе кааліцыя Абэ таксама мае большасьць.

Паводле апытаньняў, больш за палову японскіх грамадзянаў выступаюць супраць законапраектаў. Праціўнікі лічаць, што яны падарвуць 70 гадоў пацыфізму ў Японіі і прывядуць да таго, што японскія войскі будуць змагацца за мяжой ўпершыню з часоў Другой сусьветнай вайны.

XS
SM
MD
LG