Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі народны банк выпусьціў банкаўскую картку з матывамі слуцкіх паясоў


Беларускі народны банк прыступіў да выпуску міжнародных банкаўскіх картак «Белкарт-Maestro».

У аснову дызайну карткі пакладзеныя матывы знакамітых слуцкіх паясоў, піша marketing.by.

Новая картка «Белкарт-Maestro» ўяўляе сабой аб’яднаньне тэхналёгіяў і магчымасьцяў нацыянальнай і міжнароднай плацежных сыстэмаў.

Традыцыйна ў дызайне сваіх картак Беларускі народны банк выкарыстаў контурны арнамэнтальны малюнак фігуркі льва. Гэты леў вядомы многім па лягатыпе Беларускага народнага банка і Банка Грузіі. Залатая мініятура, якая стала яго прататыпам, была знойдзеная археолягамі ў грузінскім рэгіёне Кахеція. Яна датуецца 3 тысячагодзьдзем да нашай эры.

У дызайне карткі «Белкарт-Maestro» выкарыстаны той жа падыход, контурны арнамэнтальны малюнак, але за аснову ўзяты расьлінны матыў, падобны на вобраз лазы, які можа лічыцца аб'яднаўчым сымбалем усходу і захаду.

Ужо цяпер заплянаваныя наступныя крокі па разьвіцьці супрацы Беларускага народнага банка і Белкарт.

XS
SM
MD
LG