Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі ахвяраў катастрофы «Боінгу» падалі ў суд на Стралкова-Гіркіна


Ігар Гіркін

Ігар Гіркін

У ЗША сваякі пасажыраў зьбітага над Украінай малайзійскага «Боінга» падалі ў суд на былога «міністра абароны» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Ігара Гіркіна, вядомага пад псеўданімам Стралкоў.

Пазоў пададзены ад імя сваякоў 18 ахвяраў, піша The Daily Telegraph. Яны абвінавачваюць яго ў арганізацыі абстрэлу пасажырскага самалёта. На іх думку, Стралкоў «аддаў загад, садзейнічаў і / або падбухторваў да ўчыненьня гэтага дзеяньня і / або ўступіў у змову з тымі, хто запусьціў ракету або ракеты».

Крэмль пазоўнікі называюць «саўдзельнікам злачынства».

Крэмль пазоўнікі называюць «саўдзельнікам злачынства». На іх думку, ракета, якая зьбіла «Боінг», была дастаўленая на тэрыторыю Ўкраіны з Расеі.

Сума пазову — 900 мільёнаў даляраў.

«Пазоў пададзены не дзеля грошай, а каб атрымаць адказы ад Гіркіна і аказаць ціск на Расею, каб яна супрацоўнічала зь міжнародным трыбуналам» — заявіў выданьню адвакат Флойд Уізнэр.

«Боінг» «Малайзійскіх авіялініяў» быў зьбіты над Украінай 17 ліпеня 2014 году. Афіцыйныя вынікі расьследаваньня яшчэ не прадстаўленыя, але па дадзеных тэлеканалу CNN, самалёт быў зьбіты ракетай, выпушчанай з тэрыторыі, занятай данбаскімі сэпаратыстамі.

Незалежныя дасьледнікі сьцвярджаюць, што «Боінг» зьбілі з устаноўкі «Бук», дастаўленай з Расеі.

Расейскія ўлады адмаўляюць якое-небудзь дачыненьне да авіякатастрофы, у якой загінулі 298 чалавек.

XS
SM
MD
LG