Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка паўторна ўнёс у Вярхоўную Раду праект зьмены ў Канстытуцыю аб асаблівым статусе Данбасу


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паўторна ўнёс у Вярхоўную Раду праект зьмены ў Канстытуцыю, які прадугледжвае асаблівы статус Данбасу.

Як паведамляе крыніца выданьня «Ўкраінская праўда», у дакумэнце зьмененае адно палажэньне — пункт аб замацаваньні асаблівага статусу Данецкай і Луганскай вобласьцяў быў перанесены з пераходных палажэньняў Закону аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю ў пераходныя палажэньні самага Асноўнага закону Ўкраіны.

Гэта азначае, што дэпутатам давядзецца адразу пачаць працэдуру зьмены Канстытуцыі Ўкраіны, што запатрабуе разгляду дакумэнтв цягам двух парлямэнцкіх сэсіяў і 300 галасоў падчас канчатковага галасаваньня.

16 ліпеня Вярхоўная Рада разгледзіць пытаньне аб уключэньні гэтага праекту ў парадак дня і перадачы яго на разгляд Канстытуцыйнага суду.

Украінская праўда сьцвярджае, што Парашэнка дапрацаваў папраўкі пасьля сустрэчы з памочнікам дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Вікторыяй Нуланд. Гэтую інфармацыю ўскосна пацьвердзіла віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Аксана Сыраед.

«У гэтыя гадзіны і хвіліны робіцца велізарны ціск на народных дэпутатаў з боку міжнароднай супольнасьці для таго, каб «ДНР» і «ЛНР» атрымалі асаблівы статус у нашай Канстытуцыі. Аргумэнтуюць неабходнасьцю «прадэманстраваць выкананьне Менскіх дамоўленасьцяў», напісала ўкраінскі дэпутат на сваёй старонцы ў Facebook.

Раней ўкраінскі бок настойваў на тым, што асаблівы статус Данецкай і Луганскай вобласьцяў павінен рэгулявацца не Канстытуцыяй, а адмысловым законам, прынятым Вярхоўнай Радай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG