Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Малдовы сустрэнецца з кіраўніком Беларусі


Прэзыдэнт Малдовы Нікалае Цімафці (справа) і Аляксандар Лукашэнка пазіруюць для фота ў дзяржаўнай рэзыдэнцыі ў Кішынёве, 24 верасня 2014 году

Прэзыдэнт Малдовы Нікалае Цімафці (справа) і Аляксандар Лукашэнка пазіруюць для фота ў дзяржаўнай рэзыдэнцыі ў Кішынёве, 24 верасня 2014 году

Асаблівую ўвагу кіраўнікі дзяржаў нададуць, як чакаецца, пытаньням двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва.

Прэзыдэнт Малдовы Нікалае Цімафці наведае Менск 16 і 17 ліпеня, дзе сустрэнецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, як паведамілі агенцтву «РИА Новости» ў адміністрацыі малдаўскага лідэра.

Дарадца Цімафці Ўлад Цуркану сказаў, што на сустрэчы будзе нададзеная асаблівая ўвага двухбаковаму эканамічнаму супрацоўніцтву.

«Цімафці наведае Беларусь на запрашэньне Лукашэнкі. На сустрэчы плянуецца падпісаньне дакумэнтаў па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, гандлю, прамысловасьці і разьвіцьцю інфраструктуры», — сказаў Цуркану.

Цімафці і Лукашэнка апошні раз сустракаліся ў верасні 2014 году. Тады прэзыдэнт Беларусі падкрэсьліў, што яго краіна зацікаўленая ў сельскагаспадарчым супрацоўніцтве з Малдовай і мае намер разьвіваць гандлёва-эканамічныя адносіны з Кішынёвам.

Беларусь — адзін з асноўных эканамічных партнэраў Малдовы, займае восьмае месца сярод міжнародных дзелавых партнэраў Кішынёва. У 2013 годзе аб’ём малдаўска-беларускага таваразвароту склаў 268,4 мільёна даляраў. За першую палову 2014 году экспарт з Малдавіі ў Беларусь павялічыўся на 34,55% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2013 году.

XS
SM
MD
LG