Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель адмовілася называць аднаполы зьвяз шлюбам: «Трэба ўсё ж бачыць розьніцу»


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель дала інтэрвію аднаму з самых папулярных нямецкіх відэаблогераў, дзе асудзіла легалізацыю аднаполых шлюбаў.

Зьяўляючыся лідэрам кансэрватыўнага Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу, яна пазыцыянуе сябе як перакананая хрысьціянка, таму такая заява ня стала нечаканасьцю для прыхільнікаў канцлера.

Аднак у сьвятле рашэньня Вярхоўнага суду ЗША аб прызнаньні аднаполых шлюбаў легальнымі на ўсей тэрыторыі краіны выказваньне Мэркель выклікала нямала пытаньняў, піша The Independent.

У часе інтэрвію канцлер адзначыла, што гомасэксуальныя пары мусяць карыстацца тымі ж ільготамі, уключаючы падатковыя, як і ўсе астатнія. Яна падкрэсьліла, што выступае катэгарычна супраць любой праявы дыскрымінацыі, аднак удакладніла, што «трэба ўсё ж бачыць розьніцу».

«Шлюбам можна называць толькі саюз паміж мужчынам і жанчынай. Гэта маё разуменьне, але я падтрымліваю грамадзянскія шлюбы», — патлумачыла Мэркель.

Выданьне нагадвае, што пасьля таго, як у траўні па выніках рэфэрэндуму Ірляндыя легалізавала аднаполыя шлюбы, Мэркель адразу дала зразумець: у Нямеччыне такога ня будзе.

«Сёньня вельмі важны дзень для барацьбы з дыскрымінацыяй, і канцлер задаволеная гэтым. Але аднаполыя шлюбы не зьяўляюцца мэтай цяперашняга ўраду», — заявіў тады прэс-сакратар Мэркель.

На словы лідэра ФРГ ужо адрэагавалі ў Вялікабрытаніі. Афіцыйны прадстаўнік мясцовай ЛГБТ-супольнасьці выказаў зьдзіўленьне заявай канцлера. «Хіба хтосьці можа сапраўды падтрымліваць „барацьбу з дыскрымінацыяй“, калі яны вераць у тое, што аднаполыя шлюбы нельга прыраўноўваць да шлюбу?» — пытаецца ён.

Інтэрвію з Мэркель было апублікавана на YouTube у панядзелак. Менш чым за двое сутак ролік працягласьцю больш за паўгадзіны набраў больш за два мільёны праглядаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG