Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Атэнская паліцыя разганяе пратэстоўцаў сьлезацечным газам, пакуль парлямэнт абмяркоўвае плян рэформаў


Грэцкая паліцыя сутыкнулася з дэманстрантамі ў цэнтры Атэнаў, калі заканадаўцы пачалі абмяркоўваць новы выратавальны плян у 86 мільярдаў эўра, які патрабуе дадатковай эканоміі.

АМАП ўжыў сьлезацечны газ для разгону натоўпу, які ўвечары сабраўся на плошчы Сінтагма, праз дарогу ад грэцкага парлямэнту. Паводле паліцыі, сьлезацечны газ быў ужыты, калі з натоўпу моладзі паляцелі бутэлькі з запальнай сумесьсю і камяні.

Заканадаўцы плянуюць галасаваць па законапраекце выратаваньня, які ўхваляе павелічэньне падаткаў і скарачэньне выдаткаў, прыкладна апоўначы.

Пратэсты ілюструюць, зь якімі праблемамі сутыкнецца прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас у спробе пераканаць краіну, чыя эканоміка скарацілася на чвэрць за апошнія пяць гадоў, яшчэ больш зацягнуць паясы. 5 ліпеня на рэфэрэндуме 61% грэкаў прагаласавалі супраць пакету скарачэньняў, які быў менш цяжкім, чым той, пад якім падпісаўся пад ціскам крэдытораў Цыпрас у панядзелак.

Эўклід Цакалотас

Эўклід Цакалотас

Грэцкая паліцыя ацэньвае колькасьць дэманстрантаў у 13 тысячаў чалавек, што сабраліся ў цэнтры Атэнаў.

Сёньняшняе галасаваньне зьяўляецца важнай вяхой у пляне разблякаваньня новай дапамогі Грэцыі. Банкі былі зачыненыя на працягу больш як двух тыдняў, каб спыніць адток грошай, без грашовых ін’екцыяў урад ня зможа выплаціць 20 ліпеня 3,5 млрд. эўра Эўрапейскаму цэнтральнаму банку.

XS
SM
MD
LG