Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў Караткевіч, Лябедзькі і Статкевіча пададуць 16 ліпеня


16 ліпеня а 15-й гадзіне плянуецца падаць подпісы ў Цэнтравыбаркам на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча.

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч, якая ўзначальвае ініцыятыўную групу. «Калі ласка, пажадайце нам посьпеху ў галоўным», — напісала Марына Адамовіч.

Яна сказала, што плянуецца несьці подпісы ў ЦВК групай паплечнікаў палітвязьня. Старшынёй ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча будзе Марына Адамовіч.

У склад ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча ўвайшло больш за паўтары тысячы чалавек.

На гадзіну раней, 16 ліпеня а 14-й, плянуецца таксама падаць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі. У склад групы ўвайшло каля сямісот чалавек, яе кіраўніком будзе Віктар Карняенка.

Тацяна Караткевіч паведаміла, што яны ісьці падаваць дакумэнты зьбіраюцца аб 11-й гадзіне 16 ліпеня. У групе каля дзьвюх тысячаў чалавек, кіраўнік групы — Андрэй Дзьмітрыеў.

XS
SM
MD
LG