Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раскошныя апартамэнты пад Данецкам сталі казармамі для ўкраінскіх салдатаў ФОТА


За некалькі кілямэтраў ад Данецку раней быў маленькі прыгарад з дамамі мясцовых багацеяў. У адных былі басэйны, у іншых — клеткі для буйных жывёл зь сямейства каціных. Сапраўдны Эльдарада паміж тэрыконаў і шахт.

У тамтэйшых будынках цяпер жывуць вайскоўцы з батальёну «Карпацкая Сеч» ды 93-й украінскай брыгады. Украінскія байцы, якія ваююць з групоўкай «ДНР», кожны дзень чуюць сьвіст куляў і процітанкавых ракет, бачыць мінамётныя бомбы і гранаты. Нават выхад у прыбіральню зьвязаны зь небясьпекай для жыцьця.

Якім бы беспрасьветным ні было знаходжаньне ў адным з найнебясьпечнейшых месцаў Украіны, жаўнеры ня трацяць аптымізму. Яны ідуць працаваць і рыхтуюць ежу. Яны глядзяць фільмы і чысьцяць зброю. Для пачаткоўца жыцьцё далёкае ад нармальнага. Але для хлопцаў і дзяўчат, якія знаходзяцца тут на працягу некалькіх месяцаў, гэта проста яшчэ адзін дзень.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG