Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бухгальтара Асьвенціму» асудзілі на 4 гады


У Нямеччыне суд прыгаварыў 94-гадовага Оскара Гроўнінга — былога ахоўніка ў нацысцкім лягеры сьмерці Асьвенцім — да чатырох гадоў пазбаўленьня волі.

Суд гораду Люнэбург на поўначы Нямеччыны прызнаў Гроўнінга, вядомага як «бухгальтар Асьвенціму», вінаватым у саўдзеле ў забойстве як найменей 300 тысяч габрэяў у 1944 годзе.

Былы афіцэр СС, які прызнаў толькі «маральную віну», быў адказным за збор рэчаў дэпартаваных пасьля іх прыбыцьця ў лягер і за адпраўку іх грошай ва ўстановы СС у Бэрліне.

Гроўнінг заявіў на судзе 14 ліпеня, што ён вельмі шкадуе аб сваёй службе ў канцэнтрацыйным лягеры.

Больш за 1 мільён чалавек, у большасьці эўрапейскія габрэі, загінулі паміж 1940 і 1945 гадамі ў лягеры Аўшвіц-Біркенаў у акупаванай нацыстамі Польшчы. Лягер быў вызвалены савецкімі войскамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG