Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Калякін зарэгістраваўся пад другім нумарам


Сяргей Калякін пасьля перадачы дакумэнтаў у ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. 15 ліпеня 2015 году

Сяргей Калякін пасьля перадачы дакумэнтаў у ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. 15 ліпеня 2015 году

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2015 году, лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Валеры Ўхналёў перадалі дакумэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

У гэтую групу ўваходзяць 1513 чалавек. Калі глядзець па рэгіёнах, то найбольш актыўна ў ёй прадстаўленыя Берасьцейская, Віцебская і Гомельская вобласьці. Як сказаў Валеры Ўхналёў, у склад ініцыятыўнай групы ўваходзяць як сябры партыі «Справядлівы сьвет», так і людзі, якія не зьяўляюцца чальцамі партыі, але хочуць зьбіраць галасы за Сяргея Калякіна.

Паводле Валерыя Ўхналёва, на чальцоў ініцыятыўнай групы быў даволі вялікі ціск. Нават некаторыя чальцы Цэнтральнага камітэту партыі «Справядлівы сьвет» вымушаныя былі адмовіцца працаваць у ініцыятыўнай групе, бо ім пагражала звальненьне з працы.

***

А што вы думаеце пра выбары? Што кажуць вашыя сябры ці сваякі? Пішыце ў камэнтарах ці нам на пошту svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG