Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі ўзначаліць нямецкая дыпляматка Андрэа Віктарын


Андрэа Віктарын. Фота: www.latviannews.lv

Андрэа Віктарын. Фота: www.latviannews.lv

Новай кіраўніцай прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску стане нямецкая дыпляматка Андрэа Віктарын. Пра гэта парталу tut.by паведаміла цяперашняя кіраўніца эўрапейскай місіі Майра Мора.

Яна сказала, што яе чатырохгадовы тэрмін службы ў Беларусі падыходзіць да канца сёлета 31 жніўня.

Паводле Майры Моры, згоду на прызначэньне Віктарын беларускі бок ужо даў. Цяпер Андрэа Віктарын займае пасаду пасла Нямеччыны ў Латвіі. У Беларусі яна працавала дарадніцай пасольства у 2000-2003 гадах.

Андрэа Віктарын нарадзілася ў Боне ў 1957 годзе. На дыпляматычнай службе ў МЗС — з 1989 году. Працавала ў нямецкіх пасольствах у Эстоніі, Нідэрляндах і Армэніі.

XS
SM
MD
LG