Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быў бы цуд


Едзем маршруткаю на лецішча. Настрой цудоўны, толькі вярнуліся з Швэцыі. Дачка ўзгадвае пабачанае, апавядае, што зразумела прымаўку: «Паўсюль добра, а ўдома лепей» і чакае сустрэчу з Лысай Гарою. Ціха гутарыць мы ня ўмеем, таму ўсе пазіраюць на нас і ўсьміхаюцца. А тут яшчэ Альжбэта песьні пачынае сьпяваць. Вось і вёсачка ў гонар бога Вялеса — Малая Валоўшчына. «Спыніце, калі ласка!» «Шкада, што вы выходзіце!» — чуем галасы. «Выходзьце разам з намі!» — прапаную. Ніхто не выходзіць, але дачка ўдакладняе: «А каб раптам усе выйшлі? Што было б?» «Быў бы цуд!» «А чаму ім гэтак даспадобы нашая мова?» «Бо яна і іхняя».

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG