Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ірану: Санкцыі ніколі ня маюць посьпеху


Хасан Роўхані

Хасан Роўхані

Як ужо паведамлялася, сёньня ў Вене Іран і шэсьць сусьветных дзяржаў (Вялікабрытанія, ЗША, Кітай, Нямеччына, Расея і Францыя) дасягнулі гістарычнай ядзернай зьдзелкі, якая прадугледжвае адмену міжнародных санкцыяў у дачыненьні да Тэгерана ў абмен на абмежаваньне яго ядзернай праграмы.

Сёньня пагадненьне пракамэнтаваў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Прэзыдэнт Ісламскай Рэспублікі Іран Хасан Роўхані заявіў, што Іран ніколі ня меў намеру стварыць ядзерную зброю:

Роўхані: Санкцыі ніколі ня маюць посьпеху, але яны аказваюць адмоўнае ўзьдзеяньне на жыцьцё людзей. Я рады, што сёньня, пасьля 23 месяцаў перамоваў паміж Іранам і шасьцю сусьветнымі дзяржавамі, мы адкрылі новую эру.

Мы заўсёды падкрэсьлівалі, што гэта ня тыя перамовы, дзе адны выйгралі, а іншыя прайгралі. Перамовы, у якіх адны выйгралі, а іншыя прайгралі, доўга не жывуць.

Калі гэтае пагадненьне будзе рэалізоўвацца старанна і добрасумленна, то кожны крок па яго рэалізацыі будзе выдаляць цагліну са сьцяны недаверу.
Іран ніколі не імкнуўся і ня будзе імкнуцца стварыць ядзерную бомбу. І гэта не залежыць ні ад якіх перамоваў і ад выкананьня ці невыкананьня якіх бы то ні было пагадненьняў.

XS
SM
MD
LG