Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд увёў сьмяротнае пакараньне за карупцыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тайлянд увёў сьмяротнае пакараньне за карупцыю ў асабліва буйным памеры, паведамляе РІА Навіны. Папраўка № 3 да закону аб барацьбе з карупцыяй Каралеўства Тайлянд 1999 году была апублікавана ў нядзелю ва ўрадавым выданьні Royal Gazette і ўступіла ў сілу ў панядзелак.

З гэтага часу чыноўнікі Тайлянду, замежных дзяржаваў або міжнародных арганізацый, «якія запатрабавалі або якія прынялі або якія пагадзіліся прыняць актывы або любыя іншыя даброты для сябе асабіста або ад імя іншых асоб у абмен на дзеяньне або бязьдзейнасьць пры выкананьні службовага абавязку, незалежна ад законнасьці або незаконнасьці азначаных дзеяньняў або бязьдзейнасьці», караюцца турэмным зьняволеньнем ад 5 да 20 гадоў і штрафам у памеры ад 100 тысяч да 400 тысяч тайляндзкіх батаў (каля 13 тысяч даляраў), а ў выпадку ўчыненьня тых самых злачынстваў у асабліва буйным памеры — пажыцьцёвым зьняволеньнем або сьмяротным пакараньнем.

Папраўкі распаўсюджваюцца на грамадзян Тайлянду, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе, грамадзян Тайлянду, якія займаюць палітычныя пасады, грамадзян замежных дзяржаваў, якія зьяўляюцца дзяржаўнымі служачымі замежных дзяржаваў, а таксама грамадзян Тайлянду і замежных дзяржаў, якія зьяўляюцца службоўцамі міжнародных арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG