Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Білборды групоўкі «ЛНР». Нашчадак Партыі рэгіёнаў рыхтуецца да выбараў (фотагалерэя)

Спэкуляцыя на вайне, камунальныя даўгі і перадвыбарная агітацыя. У адрозьненьне ад акупаванай Данеччыны, сэпаратысты групоўкі «ЛНР» не спрабуюць дадаць аптымізму луганчанам.

Большасьць месцаў для білбордаў у Луганску застаюцца пустымі - дзелавое жыцьцё ва ўсходнім абласным цэнтры Ўкраіны замерла. Аднак, баевікі групоўкі «ЛНР» выкарыстоўваюць рэклямныя плошчы для ўласнай агітацыі. У процівагу данецкім «калегам», тут няма адзінай канцэпцыі прасоўваньня брэнду «ЛНР». Наадварот, Ігар Платніцкі і яго асяродзьдзе зь вялікім натхненьнем «піяраць» луганскага нашчадка Партыі рэгіёнаў - так званы грамадскі рух «Мир Луганщины», што, паводле задумы вярхушкі групоўкі «ЛНР», павінен узяць большасьць галасоў на будучых мясцовых выбарах, якія насуперак менскім дамоўленасьцям прызначаныя тут без ўзгадненьня з украінскімі ўладамі на 1 лістапада.

Але сэпаратысты не забываюць і аб ваеннай прапагандзе. Актыўна выкарыстоўваецца тэматыка Другой сусьветнай вайны, а таксама малюнкі жахаў сучаснай вайны, каб заахвоціць уступленьне жыхароў Луганску ў шэрагі ўзброеных падразьдзяленьняў сэпаратыстаў. Іншая папулярная тэма - напамін пра неабходнасьць плаціць камунальныя даўгі, нягледзячы на тое, што большасьць жыхароў акупіраванага гораду ня мае працы і пастаяннага заробку.

XS
SM
MD
LG