Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя прапусьціла яшчэ адзін тэрмін выплаты доўгу МВФ


13 ліпеня Грэцыя павінна была заплаціць МВФ 450 мільёнаў эўра у парадку пагашэньня доўгу перад Фондам. Гэтыя выплаты зробленыя не былі.

Першы раз зрыў выплаты доўгу адбыўся 30 чэрвеня, калі Атэны мусілі заплаціць МВФ паўтара мільярды эўра і не зрабілі гэтага. Зараз пратэрмінаваная запазычанасьць Грэцыі перад МВФ складае каля 2 мільярдаў эўра.

Пасьля 30 чэрвеня Фонд замарозіў доступ Грэцыі да любых сваіх крэдытаў і спыніў бягучую праграму фінансаваньня краіны.

Атэны зьвярнуліся да МВФ з просьбай перанесьці тэрміны выплатаў па крэдытам, але выканаўчая рада МВФ пакуль яшчэ ня вынесла рашэньне па запыце.

Паведамляецца, што сытуацыя з нявыплатай запазычанасьці перад МВФ не паўплывае на пляны Грэцыі па правядзеньні глыбокіх рэформаў яе пэнсійнай і падатковай сыстэмаў у абмен на палягчэньне цяжару запазычанасьці і яшчэ 86 млрд. эўра дапамогі ад Эўразьвязу.

XS
SM
MD
LG