Лінкі ўнівэрсальнага доступу

чорны


 Вільгельм Хамэрсхёй, «Двор на Ўзьбярэжнай 30», (1905)
Вільгельм Хамэрсхёй, «Двор на Ўзьбярэжнай 30», (1905)

я ведаю, як выглядае рак. ён глыбока чорны, матавы, бясконцы, і паглынае астатнія колеры. такі колер належыць чорным дзіркам у космасе.

мама доўга хварэла, напрыканцы мы зарэгістраваліся пры хосьпісе, і засталіся дома. быў жнівень.

у сакавіку мы паехалі за горад і адкапалі тры бярозкі.

я бегаю пад вокнамі першага паверха. мама глядзіць на мяне з пакоя і рукой паказвае, куды садзіць бярозкі, худая, стомленая, але абсалютна моцная і нязломленая.

калі яе ня стала, акурат на Пасху, бярозкі пачарнелі. засталіся жывымі знутры, але звонку іх ахінула вусьцішная чарната. пачарнелае лісьце апала, і яны цяпер стаяць самотнымі, бо былі патрэбныя толькі маме.

а. і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG