Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 ліпеня: Дзень узяцьця Бастыліі


Аўтар: Юлія Калодкіна

Аўтар: Юлія Калодкіна

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск: заплянаваная сустрэча падгрупы па палітычных пытаньнях кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Брусэль: першае пасяджэньне рады асацыяцыі Ўкраіна-Эўразьвяз

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Эпідэміялягічная сытуацыя ў Рэспубліцы Беларусь» з удзелам прадстаўнікоў міністэрства аховы здароўя. Пачатак у 12.30.

Тбілісі: пачатак візыту старшыні Эўрапейскай Рады Дональда Туска ў Грузію і Армэнію.

Тбілісі, пасяджэньне суду ў справе былога прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.

Масква: Канстытуцыйны суд РФ абвесьціць сваё меркаваньне па запыце дэпутатаў Дзярждумы пра тое, ці павінна Расея выконваць усе рашэньні Эўрапейскага суду па правах чалавека.

Кіеў: чакаецца, што Вярхоўная Рада прыме закон аб мясцовых выбарах і разгледзіць законапраект аб адмене дэпутацкай і абмежаваньні судзейскай недатыкальнасьці.

У гісторыі

1099 — падчас 1-га Крыжовага паходу крыжакі штурмам узялі Іерусалім.

1789 — у Парыжы была ўзятая турма Бастылія, пачалася Вялікая француская рэвалюцыя.

1913 — у Вільні заснаванае Беларускае выдавецкае таварыства — галоўнае на той час беларускае кніжнае выдавецтва. Стварыў яго на базе тагачаснай рэдакцыі «Нашай Нівы» Іван Луцкевіч разам зь сябрамі.

1920 — Чырвоная Армія заняла Вільню.

1990 — Указ Гарбачова «Аб дэмакратызацыі і разьвіцьці тэлебачаньня ў СССР».

1995 — чачэнскія ваяўнікі на чале з Шамілем Басаевым захапілі больш за 1600 закладнікаў у бальніцы горада Будзёнаўску.

У гэты дзень нарадзіліся

1911 — Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік.

1918 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.

1927 — Георгі Штыхаў, беларускі археоляг, гісторык.

1942 — Хавіер Саляна, гішпанскі палітык, генэральны сакратар НАТО ў 1995-1999 гадах.

1966 — Міхал Ермашкевіч, беларускі рымска-каталіцкі дзяяч, дамініканін, мастак.

Цытата

Жыцьцё мае дакладна тую каштоўнасьць, якой мы хочам яе надзяліць.

Інгмар Бэргман

XS
SM
MD
LG