Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры гомельскія начальнікі «нагрэлі» дзяржаву на тры мільярды


Generic -- Corruption
Generic -- Corruption

13 ліпеня, празь дзевяць месяцаў з дня першага паседжаньня, суд Цэнтральнага раёну Гомеля агучыў прысуд у дачыненьні да трох кіраўнікоў, абвінавачаных у карупцыі.

Былы намесьнік старшыні Гомельскага райвыканкаму Алег Ч. асуджаны на пяць гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму — за злоўжываньне ўладаю і перавышэньне паўнамоцтваў. Столькі ж атрымаў за крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі і нанясеньне шкоды без прыкмет крадзяжу экс-намесьнік дырэктара прыватнай кампаніі «Белсельгаспрам» Ігар Д. Намесьніку давядзецца сплаціць яшчэ й штраф памерам 200 базавых велічыняў, што адпавядае 36 мільёнам рублёў.

Колішні дырэктар «Гомельскага райаграсэрвісу» Уладзімер К. пакараны за службовы падлог і злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі трыма з паловай гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Кіраўнікі і чыноўнік наўмысна зьліквідавалі дзяржаўную арганізацыю, а яе маёмасьць на суму звыш 3 мільярдаў рублёў перадалі спэцыяльна створанай кампаніі. Яны меліся прадаць і нафтагаспадарку «Зябраўка» за 1,2 мільярда рублёў. Апрача таго, за грошы дзяржпрадпрыемства набыты й бескаштоўна перададзены Гомельскаму райвыканкаму 5 аўтамабіляў на агульную суму звыш 1 мільярда рублёў.

На папярэднім сьледзтве абвінавачаныя прызнавалі сваю віну, але пасьля адмовіліся ад паказаньняў, заявіўшы, што ў спадзеве на памілаваньне давалі іх пад псыхалягічным ціскам супрацоўнікаў КДБ.

Пасьля адбыцьця пакараньня асуджаныя ня змогуць цягам пяці гадоў займаць кіраўнічыя пасады. Да ўсіх траі фігурантаў прыменена амністыя тэрмінам на адзін год — у сувязі з 70-годзьдзем Перамогі.

Прысуд яшчэ не набыў юрыдычную моц. Цягам дзесяці дзён ён можа быць абскарджаны альбо апратэставаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG