Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыянтаў пакаралі за разгон мітынгу ў Ерэване


Начальнік паліцыі Арменіі Уладзімір Гаспаран абвясьціў вымовы супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія 23 чэрвеня ўдзельнічалі ў разгоне мітынгу ў Ерэване супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію.

За грубае парушэньне пры затрыманьні грамадзяніна падпалкоўнік паліцыі Гурген Абрамян паніжаны на адну прыступку на пасадзе намесьніка начальніка аддзелу ўпраўленьня грамадзкай бясьпекі. 12 іншым супрацоўнікам абвешчаныя строгія вымовы.

Акцыі пратэсту ў Ерэване пачаліся ў другой палове мінулага месяца. 23 чэрвеня паліцыя разагнала дэманстрантаў з ужываньнем вадамёта. Тады, паводле афіцыйных дадзеных, былі затрыманыя больш за 230 удзельнікаў акцыі. Сем зь іх атрымалі раненьні, траіх шпіталізавалі. Мітынгоўцы пасьля гэтага запатрабавалі ад уладаў пакараць вінаватых ва ўжываньні сілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG