Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробкі кітайскім будаўнікам павінны выплаціць на гэтым тыдні, прадстаўнік амбасады КНР


Добруская будоўля, дзе працуюць кітайцы
Добруская будоўля, дзе працуюць кітайцы

Кітайскія рабочыя з Добруша, зь якімі пагутарыў карэспандэнт Свабоды, паведамілі, што заробкі ім не выплацілі, яны па ранейшаму не працуюць, а пашпарты ў іх забралі. Кітайскія будаўнікі абяцаюць паўтарыць свой пешы пратэст.

У прадстаўніцтве карпарацыі «Сюань юань» карэспандэнту Свабоды ня сталі камэнтаваць сытуацыю.

Супрацоўніца карпарацыі Юлія сказала:

«Па першае, ніякіх камэнтароў мы не даем. Па другое, заробак выплачаны, яны заробак атрымалі. Адносна пашпартоў нічога не магу сказаць, магчыма, у некага забралі, магчыма, нехта правініўся. А наогул, будоўля працуе, усе працуюць».

Прэс-аташэ амбасады КНР у Менску Сунь Хун Чжы сказаў карэспандэнту Свабоды, што заробкі кітайскаім рабочым павінны выплаціць на гэтым тыдні:

— Падрабязнасьці я ня вельмі добра ведаю. Нядаўна нашы прадстаўнікі былі на сходзе гэтага прадпрыемства. Яны сказалі, што на гэтым тыдні ўсё выплацяць. Яны атрымаюць заробкі на гэтым тыдні. Цяпер яны афармляюць усе патрэбныя дакумэнты для вяртаньня на радзіму. Калі яны гэтага хочуць. Астатняе ня вельмі ясна, бо гэта камэрцыйцныя справы, якія не ўваходзяць у сфэру амбасады. Мы раім, каб яны самі вырашылі пытаньне. То бок гэта камэрцыйныя, эканамічныя пытаньні.

— Яны кажуць, што ў іх забралі пашпарты, чаму?

— Я ня ведаю хто забраў, часткова ці не. Я такога ня чуў.

— Па вашых дадзеных, колькі кітайскіх рабочых зьбіраюцца вярнуцца на радзіму?

— Ну, жадаючыя ёсьць. Першая партыя 50 ці 60 чалавек. Я дакладна ня ведаю. Але напэўна ёсьць яшчэ жадаючыя вярнуцца. Але гэта невялікая колькасьць, бо там працуе каля тысячы чалавек.

— А што іх не задавальняе, чму яны хочуць зьехаць зь Беларусі?

— Яны дамаўляліся пра пэўныя ўмовы і цяпер некаторыя незадаволеныя. Альбо ня выканалі гэтывя ўмовы, альбо не задаволеныя. Калі там нешта адбылося, то паміж кампаніяй і рабочымі. Мы ня ўмешваемся ў іх унутраныя справы. Гэта чыста камэрцыйныя справы. Мы толькі садзейнічаем, дапамагаем, каб усё вырашылася мірна.

Каля 200 кітайскіх рабочых, занятых на будаўніцтве Добрускага кардоннага камбінату, раніцай 2 ліпеня дайшлі пешшу ў Гомель, пратэстуючы супраць нявыплаты заробку.

Будаўніцтва вядзе кітайская карпарацыя Xuan Yuan Industrial Development Co., LTD, яна ж плаціць будаўнікам з КНР заробак, які, як сьцьвярджалі рабочыя, яны не атрымлівалі цягам трох месяцаў.

Пратэстоўцы мелі намер ісьці пешшу да Менску, каб сустрэцца з кітайскім паслом. Пасьля размовы з дыпляматамі кітайскія будаўнікі вярнуліся з Гомеля ў Добруш. Пасьля зьявілася інфармацыя, што даўгі па заробках ім выплацілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG