Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне з Іранам яшчэ не дасягнутае


Дыпляматы з Ірану і шасьці сусьветных дзяржаў (Вялікабрытаніі, ЗША, Кітаю, Нямеччыны і Расеі) працягваюць сёньня перамовы ў Вене ў спробе дасягнуць канчатковага ядзернага пагадненьня.

Пагадненьне палягчае санкцыі, накладзеныя на Іран, у абмен на выключэньне зь ядзернай праграмы Тэгерану элемэнтаў, якія могуць прывесьці да стварэньня ядзернай зброі.

Дыпляматы заявілі, што яны блізкія да дасягненьня пагадненьня, але папярэдзілі, што гарантыяў яго заключэньня няма.

Намесьнік міністра замежных справаў Ірану Абас Аркчы заявіў, што ня можа абяцаць, што «пытаньні, якія засталіся, могуць быць вырашаныя сёньня ці заўтра ўвечары.» Іранскія СМІ цытуюць прэзыдэнт Хасана Рухані, які заявіў учора, што бакі «вельмі блізка» да ўгоды.

Пасьля трох працягаў «апошняга тэрміну» заключэньня пагадненьня, кіраўнік МЗС Ірану Махамад Джавад Зарыф заявіў увечары 12 ліпеня, што гэты тэрмін ня будзе працягнуты пасьля 13 ліпеня.

Міністар замежных справаў Ірану і кіраўнікі МЗС шасьці сусьветных дзяржаваў-перамоўшчыкаў усе будуць сёньня ў сталіцы Аўстрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG