Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран і шэсьць сусьветных дзяржаў наблізіліся да фінальнай ядзернай зьдзелкі


Міністар замежных справаў Ірану Мухаммад Джавад Зарыф на перамовах у Вене

Міністар замежных справаў Ірану Мухаммад Джавад Зарыф на перамовах у Вене

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы папярэдзіў, што ў перамовах паміж Іранам і Вялікабрытаніяй, Кітаем, Францыяй, Расіяй, ЗША і Нямеччынай застаюцца некаторыя цяжкія пытаньні.

Керы заявіў журналістам у Вене 12 ліпеня: «Я думаю, што мы набліжаемся да некаторых рэальных рашэньняў».

Ён сказаў, што па-ранейшаму застаецца «некалькі жорсткіх рэчаў, якія трэба зрабіць», але застаецца «надзея».

У знак таго, што зьдзелка, дэдлайн якой канчаецца 13 ліпеня, можа быць дасягнута нават 12 ліпеня, міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і міністар замежных спраў Кітаю Ван І, як чакаецца, далучацца да перамоваў.

Калі бакі дамовяцца, зьдзелка абмяжуе магчымасьць Тэгерану па стварэньні ядзернай зброі ў абмен на адмену санкцый супраць Ірану.

XS
SM
MD
LG