Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку адкрываецца магістратура для беларусаў


Пра гэта паведамляе гарадзенскі сайт «Твой стыль». Ініцыятаркай стварэньня праграмы стала доктар гістарычных навук Сьвятлана Куль-Сяльверстава.

«Для нашага рэгіёну гэтая спэцыяльнасьць цікавая і даўно запатрабаваная. Мы маем падобныя спэцыяльнасьці — „Міжнародныя адносіны“ і „Міжнародныя эканамічныя адносіны“, але ў гандлёвых адносінах на мяжы ўвогуле і на мяжы паміж былымі савецкімі краінамі і Эўразьвязам у прыватнасьці ёсьць пэўная спэцыфіка», — распавяла выданьню Сьвятлана Куль.

Падаваць дакумэнты ў магістратуру могуць абітурыенты з вышэйшай або няскончанай вышэйшай адукацыяй. Прыём дакумэнтаў пачнецца 1 кастрычніка. Выкладаньне будзе весьціся па-расейску, некаторыя прадметы будуць выкладацца па-польску і па-ангельску. Студэнтам абяцаюць недарагі інтэрнат.

Пасьля пасьпяховага сканчэньня выпускнікі атрымаюць дыплём магістра эўрапейскага ўзору.

Сьвятлана Куль-Сяльверстава распавяла, што факультэт мэнэджмэнту Беластоцкай палітэхнікі мае дамовы з францускімі і кітайскімі ўнівэрсытэтамі, у ім дзейнічаюць праграмы абмену.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG