Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мукачаве ўлады ўгаворваюць байцоў «Правага сэктару» здацца


©Shutterstock
©Shutterstock

У Мукачаве (Закарпацьце) ўлады вядуць перамовы з актывістамі «Правага сэктару», заблякаванымі пасьля ўзброенага нападу раніцай 11 ліпеня.

Як паведамляе «Ўкраінская праўда», спасылаючыся на перамоўніка — народнага дэпутата ад Мукачава Віктара Балогу, байцы «Правага сэктару» гатовыя скласьці зброю толькі ў выпадку непасрэднага загаду іх лідэра Дзьмітра Яраша і хочуць, каб іх адразу адправілі ў Службу бясьпекі Ўкраіны ў Кіеў.

Раней у суботу Закарпацкая пракуратура паведаміла аб узбуджэньні крымінальных спраў пра тэракт і стварэньне злачыннай групоўкі. Матывам нападу «Правага сэктару» ў Мукачаве пракуратура назвала разьмеркаваньне сфэр уплыву.

Паводле апошніх дадзеных, у выніку перастрэлак у кавярні і на вуліцы загінуў адзін мясцовы жыхар і трое нападнікаў; параненыя 6 супрацоўнікаў структур бясьпекі і трое выпадковых мінакоў. Згодна з інфармацыяй пракуратуры, раненьні атрымалі і пяцёра нападнікаў.

«Правы сэктар» паведамляе пра гібель у Мукачаве двух сваіх байцоў і абвясьціў баявую трывогу. На сайце групоўкі ўтрымліваецца заклік да прыхільнікаў выйсьці ў нядзелю на вуліцы шэрагу гарадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG