Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны ў Расеі беларус Сілівончык у небясьпецы з-за канфлікту з адміністрацыяй калёніі


Кірыл Сілівончык

Кірыл Сілівончык

Кірыл Сілівончык трапіў у калёнію з рэпутацыяй «катавальнай турмы» і сутыкнуўся зь ціскам з боку адміністрацыі. Пра гэта паведамляе расейскі сайт Каспаров.Ru.

Сілівончык этапаваны ў калёнію ВК-14 у пасёлку Сухабязводнае. Абставіны канфлікту пакуль не вядомыя. Сайт піша, што асуджаныя падтрымліваюць адміністрацыю.

Юрысты міжрэгіянальнага Камітэту супраць катаваньняў у красавіку зьвярталіся ў сьледчы камітэт з прычыны шматлікіх выпадкаў катаваньняў супраць асуджаных калёніі. Адзін з асуджаных распавёў, што яго білі палкай па пятках, пасьля чаго ў яго распухлі ногі і ён ня мог хадзіць. Некалькі суразмоўцаў расказалі праваабаронцам, што дваіх асуджаных забілі да сьмерці.

Сыстэмны адміністратар зь Ніжняга Ноўгараду беларус Кірыл Сілівончык быў асуджаны 9 красавіка выязным паседжаньнем Маскоўскага акружнога вайсковага суду на два гады калёніі-пасяленьня. Яго прызналі вінаватым у публічных закліках да тэрарыстычнай дзейнасьці. Сам Сілівончык паведаміў адвакату, што пост у сацыяльнай сетцы Вконтакте, які фігураваў у справе, быў перапостам допісу адной з суполак.

XS
SM
MD
LG