Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане забіты адзін зь лідэраў «Ісламскай дзяржавы»


Меркаваныя ваяўнікі ІД, схопленыя талібамі ў Нангархары.
Меркаваныя ваяўнікі ІД, схопленыя талібамі ў Нангархары.

Лідэр экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» Хафіз Саід, які кіраваў яе дзейнасьцю ў Афганістане і Пакістане, быў забіты ў выніку ўдару бесьпілётніка ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Афганістану, паведамляе Бі-бі-сі.

Як інфармуе Нацыянальны дырэктарат бясьпекі Афганістану (НДБ), Хафіз Саід і яшчэ 30 баявікоў ІД былі забітыя ў ноч на суботу ў выніку авіяналёту, праведзенага пры падтрымцы афганскіх спэцслужбаў.

Прадстаўнікі «Ісламскай дзяржавы» пакуль не пацьвердзілі сьмерць Саіда. Таксама не пракамэнтавалі сытуацыю ўлады Афганістану.

Паводле паведамленьняў, у выніку нападу загінуў яшчэ адзін высокапастаўлены прадстаўнік джыгадысцкай групоўкі.

Права на бесьпілётнікі

З 1 студзеня 2015 мінуў тэрмін мандату Паўночнаатлантычнага альянсу на правядзеньне ваенных апэрацый у Афганістане. Паводле новага мандату, сілы НАТО атрымалі паўнамоцтвы па арганізацыі падрыхтоўкі афганскіх вайскоўцаў, але ў іх таксама захавалася права на выкарыстаньне бесьпілётнікаў.

9 ліпеня ўлады Афганістану паведамлялі, што на ўсходзе краіны ў выніку ракетнага ўдару зь бесьпілётніка быў забіты палявы камандзір Шагідула Шагід, які нядаўна перайшоў у шэрагі «Ісламскай дзяржавы».

Прадстаўнік НДБ паведаміў Бі-бі-сі, што абодва авіяўдары будуць мець сур’ёзнае значэньне для бясьпекі ў Афганістане.

Гэта толькі трэці выпадак выкарыстаньня кааліцыяй бесьпілётнікаў супраць сіл ІД у Афганістане. Як адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі Дэвід Лойн, гэта паказвае, наколькі сур’ёзна афганскі ўрад і кааліцыя ўспрымаюць пагрозу ўмацаваньня гэтай групоўкі ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG